Спецыфікацыя тэста ў 2022 годзе для ЦТ па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі»

 

1. Прызначэнне тэста — аб’ектыўнае ацэньванне ўзроўню падрыхтоўкі асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю і жадаюць працягнуць навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2. Змест тэста адпавядае Праграме ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ці сярэдняй спецыяльнай адукацый, 2022 год, зацверджанай загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.11.2021 №768.

3. Якасць тэста забяспечваецца экспертызай тэставых матэрыялаў на прадмет змястоўнай валіднасці, навуковай верагоднасці, сістэмнасці, значнасці, рэпрэзентатыўнасці элементаў зместу, комплекснасці і збалансаванасці, адпаведнасці зместу заданняў заяўленаму Ўзроуню складанасці.

4. Эквівалентнасць розных варыянтаў тэста забяспечваецца іх фарміраваннем у адпаведнасці з адзінымі метадычнымі патрабаваннямі і спецыфікацыяй; адборам заданняў, якія маюць аднолькавы ўзровень складанасці і адпавядаюць адным і тым жа элементам зместу курса гісторыі Беларусі.

5. Тыпы заданняў

Частка А ўключае заданні закрытага тыпу, выкананне якіх прадугледжвае выбар аднаго правільнага адказу з пяці прапанаваных.
Частка В ўключае заданні адкрытага тыпу, пры выкананні якіх неабходна сфармуляваць адказ і аформіць яго ў выглядзе лічбаў, слова, словазлучэння, спалучэння літар і лічбаў.

6. Колькасць заданняў у адным варыянце тэста — 44.

Частка А — 28 заданняў.
Частка В — 16 заданняў.

7. Структура тэста

Раздзел 1. Беларускія землі са старажытных часоў да сярэдзіны ХIII ст. — 7 заданняў (16 %).
Раздзел 2. Беларускія землі ў другой палове ХIII – першай палове ХVI ст. — 6 заданняў (14 %).
Раздзел 3. Беларускія землі ў другой палове ХVI-ХVIIIст. — 8 заданняў (18 %).
Раздзел 4. Беларусь у ХIХ – пачатку ХХст. — 9 заданняў (20 %).
Раздзел 5. Беларусь у 1917-1945 гг. — 8 заданняў (18 %).
Раздзел 6. Беларусь у сярэдзіне1940-х гг. — 1980-я гг. —3 заданні (7 %).
Раздел 7. Рэспубліка Беларусь у 1990-я гг.- пачатку XXI ст. – 3 заданні (7%).

8. Узроуні складанасці

Заданні ў тэсце размеркаваны па ўзроунях складанасці наступным чынам:
I уровень – 23 заданні (5%);
II уровень – 8 заданняў (18%);
III уровень – 18 заданняў (41%);
IV уровень – 12 заданняў (27%);
V уровень – 4 заданні (9%).

9. Праграмны матэрыял для распрацоўкі тэставых заданняў

 

Раздзел 1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА СЯРЭДЗНЫ ХIII ст.

  • Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі ў перыяды каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў.
  • Насельніцтва беларускіх зямель у раннім сярэднявеччы.
  • Дзяржаўнасць усходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі.
  • Сацыяльна-эканамічнае развіцё беларускіх зямель у IХ – сярэдзіне ХIII ст.
  • Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства.
  • Культура беларускіх зямель у IХ – сярэдзіне ХIII ст.

 

Раздзел 2. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХIII- ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVI ст.

  • Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.
  • Унутрыпалітычнае абстаноўка і знешняя палітыка ВКЛ у канцы ХIII -70-я гг. ХIV ст.
  • Вялікае Княства Літоўскае ў канцы ХIV – ХV ст.: унутраная і знешняя палітыка.
  • Палітычнае становішча ВКЛ у канцы ХV -— першай палове ХVI ст.
  • Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ў ВКЛ.
  • Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны ў ВКЛ у ХIII- першай палове ХVIст.
  • Фарміраванне беларускай народнасці.
  • Рэлігійнае жыццё на беларускіх землях у другой палове ХIII- першай палове ХVIст.
  • Культура Беларусі ў другой палове ХIII- першай палове ХVIст.

 

Раздзел 3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVI – ХVIII ст.

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.
  • Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.
  • Знешняя палітыка ВКЛ і Рэчы Паспалітай у канцы ХVI – першай палове ХVII ст.
  • Беларусь у час войнаў сярэдзіны ХVII – пачатку ХVIII ст.
  • Сельская гаспадарка і гарадское жыццё у Вялікам Княстве Літоўскім у другой палове ХVI – ХVII ст.
  • Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі у другой палове ХVII – ХVIII ст.
  • Царква і рэлігія на беларускіх землях у ХVI – першай палове ХVII ст.
  • Адукацыя і навука Беларусі ў другой палове ХVI – ХVIII ст.
  • Культура Беларусі ў другой палове ХVI – ХVIII ст.

 

Раздзел 4. БЕЛАРУСЬ У ХIХ – ПАЧАТКУ ХХ ст.

  • Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ў першай палове ХIХст.
  • Грамадска-палітычны рух у другой палове ХIХ – пачатку ХХст. у Беларусі.
  • Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове ХIХст.
  • Буржуазныя рэформы на беларускіх землях у першай палове ХIХ – пачатку ХХст.
  • Развіццё кашталізму ў Беларусі ў другой палове ХIХ – пачатку ХХст.
  • Беларусь у сістэме міжнародных адносін у ХIХ – пачатку ХХст.
  • Фарміраванне беларускай нацыі. Эвалюцыя канфесійных адносін у ХIХ – пачатку ХХст.
  • Культура Беларусі ў першай палове ХIХст.
  • Культура Беларусі ў другой палове ХIХ – пачатку ХХст.

 

Раздзел 5. БЕЛАРУСЬ У 1917-1945 гг.

  • Кастрычніцкая рэвалюцыя1917 г. і ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.
  • Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаунасці ў 1917—1919 гг.
  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1920-1930-я гг.
  • Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1918-1930-я гг.
  • Беларусь ва ўмовах заканчэння Первай сусветнай і польска-савецкай вайны.
  • Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
  • Пачатак Другой сусветнай вайны.
  • Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Германскі акупацыйны рэжым у Беларусі.
  • Барацьба беларускага народа супраць германскіх акупантаў.
  • Вызваленне БССР ад германскіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
  • Развіццё беларускай нацыі ва ўмовах савецкай грамадска-палітычнай сістэмы.
  • Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР у 1920-1930-я гг.
  • Культура Заходняй Беларусі.

 

Раздзел 6. БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1940-х гг.- 1980-я гг.

  • Грамадска-палітычнае жыццё у БССР у другой палове 1940-х — 1980-я гг.
  • Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1940-х — 1980-я гг.
  • БССР на міжнароднай арэне ў 1940 – 1980-я гг.
  • Развіццё беларускай савецкай культуры ў другой палове 1940-х — 1980-я гг.

 

Раздзел 7. РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ У 1990-я гг. – ПАЧАТКУ ХХI ст.

  • Абвяшчэнне і станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
  • Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х гг. — пачатку ХХI ст.
  • Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
  • Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь на рубяжы ХХ – ХХI стст.
  • Беларуская нацыя ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
  • Развіццё адукацыі і навукі, культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь.

 

10. Аб’екты кантролю
Тэст па гісторыі Беларусі прызначаны для праверкі вучэбных дасягненняў.

 

Абтурыент павінен ведаць:

  • асноўны тэарэтычны і факталагічны матэрыял па гісторыі Беларусі са старажытных часоў да 2020 года;
  • асаблівасці дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, этнаканфесіянальнага развіцця беларускага народа, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры.

 

Абітурыент павінен умець:

  • вызначаць храналагічную паслядоўнасць гістарычных падзей і працэсаў,іх працягласць;
  • суадносіь гістарычныя з’явы і працэсы гісторыі Беларусі з адпаведнымі з’явамі і працэсамі агульнаеўрапейскай гісторыі;
  • лакалізаваць на картасхеме гістарычныя падзеі, з’явы і працэсы;
  • характарызаваць грамадска-палітычнае, эканамічнае, геапалітычнае, культурнае развіццё Беларусі на розных этапах гістарычнага развіцця;
  • характарызаваць вынікі дзейнасці гістарычных асоб і творчасці дзеячаў культуры;
  • устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі фактам, з’явамі і працэсамі;
  • сістэматызаваць і абагульняць гістарычныя факты;
  • параўноўваць гістарычныя факты, з’явы і працысы;
  • суадносіць адзін з другім розныя пункты гледжання адносна адных і тых жа гістарычных фактаў, з’яў і працэсаў;
  • канкрэтызаваць тэарэтычныя высновы і змест гістарычных паняццяў;
  • праводзіць аналіз зместу розных гістарычных крыніц;
  • суадносіць тэкставую і візуальную інфармцыю.

 

11. Час выканання тэста — 90 мінут.

 

12. Рэзультаты выканання тэста ацэньваюцца згодна з Методыкай падліку рэзультатаў цэнтралізаванага тэсціравання, якая зацвярджаецца Мінстэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Источник: rikc.by

 

31.01.2023
РУБРИКА ДЛЯ АБИТУРИЕНТОВ

Подпишись на рассылку и получи чек-лист по подготовке к ЦТ:
Оставь свой e-mail и каждую пятницу получай самые важные, нужные и обсуждаемые материалы из блога о ЦТ и подготовке. Подписывайся, чтобы ничего не пропустить!
Подпишись на рассылку и получи чек-лист по подготовке к ЦТ:
Оставь свой e-mail и каждую пятницу получай самые важные, нужные и обсуждаемые материалы из блога о ЦТ и подготовке. Подписывайся, чтобы ничего не пропустить!
*Отправляя персональные данные, вы принимаете политику конфиденциальности.