Спецыфікацыя тэста да ЦТ па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», 2022 год

1.Прызначэнне тэста – аб’ектыўнае ацэньванне ўзроўню падрыхтоўкі асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю і жадаюць працягнуць навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2.Змест тэста адпавядае Праграме ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 2022 год, зацвержанай загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.11.2021 № 768.

3.Якасць тэста забяспечваецца экспертызай тэставых матэрыялаў на прадмет змястоўнай валіднасці, навуковай верагоднасці, сістэмнасці, значнасці, рэпрэзентацыйнасці элементаў зместу, комплекснасці, збалансаванасці і адпаведнасці зместу заданняў заяўленаму ўзроўню складанасці.

4.Эквівалентнасць варыянтаў тэста забяспечваецца іх фарміраваннем у адпаведнасці з адзінымі метадычнымі патрабаваннямі і спецыфікацыяй; адборам заданняў, якія маюць аднолькавы ўзровень складанасці і адпавядаюць адным і тым жа элементам зместу курса беларускай мовы.

5.Тыпы заданняў
Частка А ўключае заданні закрытага тыпу, выкананне якіх прадугледжвае выбар аднаго і больш правільных адказаў з пяці прапанаваных. Частка В уключае заданні адкрытага тыпу, пры выкананні якіх неабходна сфармуляваць адказ і аформіць яго ў выглядзе слова (спалучэння слоў, словазлучэння), спалучэння літар і лічбаў.

6.Колькасць заданняў у адным варыянце тэста – 40.

  • Частка А – 30 заданняў.
    Частка В – 10 заданняў.

7.Структура тэста:
№ – Раздзелы праграмнага матэрыялу – Колькасць заданняў – Працэнт ад агульнай колькасці

  • Маўленне. Тэкст. Стылістыка – 3 – 7,5
  • Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія – 8 – 20
  • Лексіка. Фразеалогія – 2 – 5
  • Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія – 12 – 30
  • Сінтаксіс і пунктуацыя – 13 – 32,5

8.Узроўні складанасці:
Заданні у тэсце размяркоўваюцца па ўзроўнях складанасці наступным чынам:

  • І узровень – 2 заданні (5%);
  • ІІ узровень – 4 заданні (10%);
  • ІІІ узровень – 14 заданняў (35%);
  • ІV узровень – 14 заданняў (35%);
  • V узровень – 6 заданняў (15%).

9.Праграмны матэрыял для распрацоўкі тэставых заданняў:

Раздел 1.Маўленне. Тэкст. Стылістыка

Паняцці «мова» і «маўленне». Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць, тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту. Загаловак. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.
Тыпы маўлення (апісанне, апавяданне, разважанне), іх кампазіцыйныя схемы.
Функцыянальныя стылі маўлення (навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы), стылеўтваральныя моўныя сродкі.
Стылістычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Раздел 2. Фанетыка i арфаэпія. Арфаграфія.

Фанетыка і арфаэпія. Гукі беларускай мовы. Арфаэпічныя нормы: нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).
Суадноснасць гукаў і літар. Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.
Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых формаў слоў. Акцэнталагічныя нормы беларускай мовы.
Арфаграфія. Арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай мовы.
Правапіс галосных о, э, а; е, ё, я.
Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.
Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя; глухія, звонкія, санорныя; свісцячыя і шыпячыя. Іх вымаўленне і правапіс.
Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных.
Зычныя [д]–[дз’], [т]–[ц’], іх вымаўленне і правапіс.
Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя, іх правапіс.
Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.
Правапіс у–ў.
Правапіс мяккага знака і апострафа.
Правапіс вялікай і малой літар.
Правапіс слоў разам, праз злучок і асобна.

Раздел 3. Лексіка. Фразеалогія.

Слова, яго лексічнае значэнне.
Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова.
Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.
Сінонімы, антонімы, іх роля ў маўленні.
Паронімы.
Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні.
Лексічныя і фразеалагічныя нормы беларускай мовы.

Раздел 4. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне i арфаграфія.

Марфемы як структурна значымыя часткі слова.
Аснова слова. Канчатак, нулявы канчатак.
Корань. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова.
Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.
Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны.
Правапіс і, ы, й пасля прыставак.
Словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы.
Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны, бяссуфіксны, постфіксальны; складанне слоў і асноў.
Складаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Словаўтваральныя і арфаграфічныя нормы беларускай мовы.

Раздел 5. Марфалогія i арфаграфія.

Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў.
Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.
Назоўнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў.
Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.
Назоўнікі канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы.
Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.
Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.
Спосабы ўтварэння назоўнікаў.
Правапіс назоўнікаў з суфіксамі -ак-, -ык-, -ік-, -ачк-, -ечк-; мяккі знак перад суфіксамі -к-, -чык- і ў суфіксах -аньк-, -еньк-.
Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс.
Правапіс не (ня-), ні з назоўнікамі.
Прыметнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Утварэнне, ужыванне і правапіс прыналежных прыметнікаў. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.
Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс.
Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня-) з прыметнікамі.
Лічэбнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне, ужыванне і правапіс колькасных і парадкавых лічэбнікаў.
Спалучальнасць зборных лічэбнікаў у беларускай мове.
Займеннік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Скланенне і правапіс займеннікаў.
Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.
Дзеяслоў як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе сінтаксічная роля.
Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.
Лады дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс.
Часы дзеяслова, утварэнне і ўжыванне часавых формаў дзеяслова.
Змяненне дзеясловаў I і II спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы.
Спосабы ўтварэння дзеясловаў.
Правапіс дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява-), -ыва- (-іва-), -ва-, -оўва- (-ёўва-).
Правапіс не (ня-), ні з дзеясловамі.
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі.
Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.
Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.
Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне.
Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу -н-, -ен-, -ан-, -т-.
Правапіс не (ня-) з дзеепрыметнікамі.
Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.
Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс.
Ужыванне дзеепрыслоўяў.
Правапіс не (ня-) з дзеепрыслоўямі.
Прыслоўе як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Ступені параўнання якасных прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне.
Утварэнне прыслоўяў.
Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.
Правапіс не (ня-), ні з прыслоўямі.
Прыназоўнік як службовая часціна мовы.
Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.
Ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
Злучнік як службовая часціна мовы.
Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.
Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.
Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.
Часціца як службовая часціна мовы.
Правапіс часціц. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.
Выклічнік як асобая часціна мовы.Правапіс выклічнікаў. Знакі прыпынку ў сказах з выклічнікамі.
Марфалагічныя і арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Раздел 6. Сінтаксіс i пунктуацыя.

Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка.Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў па галоўным слове.
Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай).
Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка.
Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.
Просты сказ. Парадак слоў у сказе. Развітыя і неразвітыя сказы.
Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік, спосабы іх выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі. Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.
Аднасастаўныя сказы, іх будова.
Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.
Сказы з аднароднымі членамі. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (з абагульняльнымі словамі і без іх).
Сказы са звароткамі. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.
Сказы з пабочнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі канструкцыямі.
Сказы з устаўнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.
Сказы з адасобленымі членамі.
Сказы з адасобленымі азначэннямі (дапасаванымі, недапасаванымі) і прыдаткамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.
Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапаўненнямі.
Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі.
Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.
Сказы з параўнальнымі зваротамі. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.
Складаны сказ. Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.
Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах.
Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнай, дапаўняльнай часткамі, акалічнаснай часткай месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступальнай, параўнальнай, спосабу дзеяння, меры і ступені. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах.
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.
Простая і ўскосная мова як спосабы перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Правілы замены простай мовы на ўскосную.
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

10.Аб’екты кантролю
З дапамогай тэставых матэрыялаў правяраюцца сфарміраванасць ведаў аб сістэме беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях, валоданне нормамі мовы і маўлення. У адпаведнасці з гэтым абітурыент павінен ведаць:

  • прыметы тэксту, спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак тэксту, функцыянальныя стылі маўлення, тыпы маўлення і іх кампазіцыйныя схемы;
  • нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, лексічныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя);
  • фанетычную сістэму і фанетычныя законы беларускай мовы; асаблівасці вымаўлення галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў;
  • адназначныя і мнагазначныя словы, сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы; прыметы фразеалагізмаў, іх значэнне і сінтаксічную ролю;
  • марфемную будову слова, словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы; віды асноў; асноўныя спосабы ўтварэння слоў;
  • паняцці марфалогіі, класіфікацыю часцін мовы; марфалагічныя прыметы розных часцін мовы;
  • сінтаксічныя адзінкі, іх тыпы.

Абітурыент павінен умець:

  • рабіць сэнсавы і кампазіцыйны аналіз тэксту: вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць яго тэму і асноўную думку, даваць загаловак; вызначаць спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце; вызначаць прыналежнасць тэкстаў да пэўнага тыпу і стылю маўлення;
  • адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць паміж імі адпаведнасць;
  • вызначаць лексічнае значэнне слоў; размяжоўваць значэнні мнагазначных слоў, размяжоўваць значэнні амонімаў; падбіраць да слоў сінонімы, антонімы; адрозніваць лексічнае значэнне паронімаў; выяўляць фразеалагізмы ў сказах, тэкстах, тлумачыць іх значэнне, вызначаць сінтаксічную ролю, правільна выкарыстоўваць фразеалагізмы ў пэўным кантэксце;
  • вызначаць марфемную будову і спосаб утварэння слоў; правільна пісаць словы з арфаграмамі, абумоўленымі марфемнай будовай слова;
  • распазнаваць часціны мовы ў сказах, тэкстах на аснове іх сэнсава-граматычных прымет і сінтаксічнай ролі;
    адрозніваць арфаграфічныя нормы, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу;
  • знаходзіць і выпраўляць арфаграфічныя памылкі;
  • вызначаць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях, сінтаксічную функцыю слоў (словазлучэнняў) у сказе;
  • выяўляць у сказах сінтаксічныя канструкцыі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку; знаходзіць і выпраўляць пунктуацыйныя памылкі;
  • успрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, ствараць тэксты рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці, афармляць у адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

11.Час выканання тэста – 120 мінут.

12.Рэзультаты выканання тэста ацэньваюцца згодна з Методыкай падліку рэзультатаў цэнтралізаванага тэсціравання, якая зацвяржаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Источник: rikc.by

05.09.2023

Подпишись на рассылку и получи чек-лист по подготовке к ЦТ:
Оставь свой e-mail и каждую пятницу получай самые важные, нужные и обсуждаемые материалы из блога о ЦТ и подготовке. Подписывайся, чтобы ничего не пропустить!
Подпишись на рассылку и получи чек-лист по подготовке к ЦТ:
Оставь свой e-mail и каждую пятницу получай самые важные, нужные и обсуждаемые материалы из блога о ЦТ и подготовке. Подписывайся, чтобы ничего не пропустить!
*Отправляя персональные данные, вы принимаете политику конфиденциальности.